Strona Główna · Nowiny · Artykuły · Pliki do Pobrania · Ciekawe Strony · Forum 03 Lipiec 2009 01:00
Nawigacja
Strona Główna
Nowiny
Artykuły
Albumy Zdjęć
Pliki do Pobrania
Stowarzyszenie AB-BA
Ciekawe Strony
Forum
Poszukiwanie
FAQ
Kontakt
Witamy
У пачатку 90-х гадоў сярод былых студэнтаў-сяброў Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў зьявілася думка аб стварэньні беларускага садка. Ідэя пачала ажыцьцяўляцца, калі іхнія дзеці дасягнулі дашкольны ўзрост.

Давялося пераадольваць непрыхільнасьць, а нават варожасьць часткі беластоцкіх чыноўнікаў і г.зв. „нашых людзей”. Ініцыятары і арганізатары беларускіх аддзелаў змагаліся і зь бюракратыяй, і з законамі, і з адмоўнымі адносінамі асяродзьдзя да новага. Яны шукалі ахвотных бацькоў, дзяцей, настаўніцаў, якім ідэя беларускага садка была б такой жа блізкай, што і самім бацькам-арганізатарам... »»»
Нашая пабыўка ў Пуньску
27.02-01.03.2009 г. — нашая пабыўка ў Пуньску. Удзельнікі прыпомнілі сабе ўсё тое, чaго навучыліся ў Тэрэмісках (болей y артыкулe „Праект Вялікае княства літоўскае — нашая супольная спадчына”), а таксама развучылі новы танец Грансфэрас.
Mайстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы
14.02.2009 г. у Пачатковай школе № 4 у Беластоку адбыліся майстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы.
Пагаворым пра адукацыю
13.02.2009 г. адбылася першая сустрэча ў рамках Дыскусійнага клуба „АБ-БА”: Пагаворым пра адукацыю. Госцем Клуба быў Ігар Кузьмініч з Гародні, юрыст, выкладчык права, грамадскі дзеяч.
Беларуска-літоўская cустрэча ў Тэрэмісках
02-04.02.2009 г. — першая падзея ў рамках праектa „Вялікае княства літоўскае — нашая супольная спадчына”. Мы гасцявалі ў сядзібе Універсітэта ім. Я. Я. Ліпскага ў Тэрэмісках (Адукацыйны фонд Яцка Кураня з’яўляецца партнёрам гэтага праекта).

Болей y артыкулe Праект „Вялікае княства літоўскае — нашая супольная спадчына”.
Канец навучальнага году ў Беластоку
17.06.2008 г. у 17.00 гадзін у ВААК („Сподкі”) па вул. Св. Роха 14 адбудзецца прэзентацыя артыстычнай творчасці дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку. Сардэчна запрашаем!
Экскурсія ў Белаpусь
У днях 21-24.05.2008 г. вучні, іхнія бацькі і настаўніца Аліна Ваўранюк з'ездзілі ў Беларусь. Наведалі старажытны Полацк, а ў ім Сафійскі сабор, Музей кнігадрукавання, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Начавалі і харчаваліся ў Віцебску. Вельмі цікавымі паказаліся нам Музей-дом Марка Шагала і ягоны Музей-арт, лялечны тэатр.
Logowanie
Nazwa Użytkownika

Hasło



Nie jesteś jeszcze naszym Użytkownikiem? Kilknij tutaj, aby się zarejestrować.

Zapomniane hasło? Wyślemy nowe — kliknij tutaj.