![]()
У траўні 2006 году ўзьнікла Аб’яднаньне бацькоў АББА. Старшынёю стала Барбара Пякарская, а яе намесьнікам — Марк Кулакоўскі. Мэта арганізацыі: праца ў карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Усебаковая дапамога і падтрымка маладым людзям, якія неабыякава ставяцца да нашай супольнай спадчыны і будучыні. Наша сядзіба — зала беларускай мовы ў Пачатковай школе нумар 4 у Беластоку. Залу адрамантавалі і абсталявалі самі бацькі. Пакуль увага засяроджваецца на беластоцкіх вучнях. Для іх ажыцьцяўляецца новы праект — Студыя аўтэнтычнага беларускага фальклору „Я нарадзіўся тут”. Праект атрымаў фінансавую падтрымку Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы. Два разы ў месяц, па суботах, ахвотныя вучні і бацькі працуюць пад кірункам Алены Емельяновіч і Натальлі Жук. Яны былі ініцыятаркамі запісу дыску з народнымі песьнямі нашай студыі. 17 сьнежня ў студыі Радыё Беласток гукарэжысэр Славамір Клібіш запісаў дзесяць нашых песьняў — „Вячоркі”. Праект „Заняткі беларускага тэатральнага гуртка” таксама дафінансавала МУСіА Польшчы. Дзякуючы гэтаму мы маглі паказаць свае спэктаклі ў Гданьску, запрасіць да нас тэатралаў з Сэйнаў (спэктакаль „Сэйненскія хронікі”), наладзіць удзельнікам гуртка заняткі з прафэсійным рэжысэрам. Калі хочаце зьвязацца з аб’яднаньнем АББА, пішыце на адрас ab_ba@poczta.onet.eu. Гэта пакуль што, зь цягам часу адкрыюцца тут і іншыя формы сувязі. ![]() |
![]() Навіны, абвесткі... // Use the following syntax $param = 'value'; ?>(15-06-2007, 14:53)
![]() |
|
|
Ініцыятар стварэньня сайту — Аб’яднаньне бацькоў АББА. Выкананьне, утрыманьне, дамэн — Аляксандар Максімюк. |
||