![]()
Тут усё пачалося. Унікальная шыльда на польскім дзяржаўным будынку; падобныя толькі па адной у Бельску-Падляскім і Гайнаўцы Будынак садка нумар 14 у Беластоку У пачатку 90-х гадоў сярод былых студэнтаў-сяброў Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў зьявілася думка аб стварэньні беларускага садка. Ідэя пачала ажыцьцяўляцца, калі іхнія дзеці дасягнулі дашкольны ўзрост. Давялося пераадольваць непрыхільнасьць, а нават варожасьць часткі беластоцкіх чыноўнікаў і г.зв. „нашых людзей”. Ініцыятары і арганізатары беларускіх аддзелаў змагаліся і зь бюракратыяй, і з законамі, і з адмоўнымі адносінамі асяродзьдзя да новага. Яны шукалі ахвотных бацькоў, дзяцей, настаўніцаў, якім ідэя беларускага садка была б такой жа блізкай, што і самім бацькам-арганізатарам. 1 верасьня 1995 году ў Самаўрадавым садку нумар 14 у Беластоку па вуліцы Пілсудзкага 20/4 пачалі працу два беларускія аддзелы. Бацькі дапамаглі правесьці неабходныя рамонты, абсталяваць залы. Вынікам супрацоўніцтва бацькоў і настаўніцаў стаў супольны культурна-адукацыйны праект „Ад абраднасьці да тоеснасьці”, у рамках якога ўзьнікалі абрадавыя пастаноўкі. Сцэнары пісалі самі бацькі, а акторамі былі дзеці, бацькі й настаўніцы. Мэтай праекту была прэзэнтацыя багацьця і разнастайнасьці беларускай спадчыны. У сцэнках літаратурная мова перапляталася зь беларускімі дыялектамі Беласточчыны. Бацькі хацелі прышпіліць сваім дзеткам цікавасьць і пашану да роднага — мовы, культуры, традыцыі, сямейнай памяці. Трэба ж ведаць свае карані, каб адчуваць сябе паўнавартасным чалавекам. Садок працуе і красуецца. Ужо ня трэба шукаць дзяцей, цяпер больш ахвотных, чым месцаў. У 1997 годзе бацькі паставілі сабе новую задачу — арганізаваць навучаньне беларускай мовы ў пачатковай школе. У горадзе Беластоку без малога пяцьдзесят гадоў не было ніводнай школы з навучаньнем беларускай мовы... Бацькі знайшлі школу, якая разьмяшчаецца побач садка, пагаварылі зь яе дырэктарам — зь верасня 1997 году першыя вучні пачалі вывучаць беларускую мову ў Пачатковай школе нумар 4 у Беластоку па вуліцы Чанстахоўскай 6а. І гэта былі першаклясьнікі (у Польшчы да ініцыятывы студэнтаў-басаўцаў навучаньне беларускай мовы пачыналася толькі з другой клясы пачатковай школы). Зь дзеткамі працавала і надалей працуе Аліна Ваўранюк. Зь верасня 2003 году вупускнікі „чацьвёркі” працягваюць навучаньне роднай мовы ў Гімназіі нумар 7 па вуліцы Сталэчнай. Бацькі дабіліся таксама навучаньня беларускай мовы ў Беластоку на ўзроўні ліцэю (зь верасня 2006 году). ![]() |
![]() Навіны, абвесткі... // Use the following syntax $param = 'value'; ?>(15-06-2007, 14:53)
![]() |
|
|
Ініцыятар стварэньня сайту — Аб’яднаньне бацькоў АББА. Выкананьне, утрыманьне, дамэн — Аляксандар Максімюк. |
||